Мой сайт
Главная | Каталёг стацей | Регистрация | Уваход
Пятніца
17.05.2024
06:06
Приветствую Вас Дрыгаль | RSS
Главная » Статьи » Мои статьи

Старшыня выканкаму: усім падпісацца на раёнку!
Старшыня выканкаму: усім падпісацца на раёнку!

+ фота дакумента
baj.by

Кіраўнікі дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў Слоніма (Гродзенская вобл.) на гэтым тыдні атрымалі ліст ад галоўнага рэдактара дзяржаўнай раённай газеты «Слонімскі веснік» Марыі Данюк з просьбай аформіць на гэтае выданне індывідуальную падпіску кожнаму супрацоўніку. «За кошт работнікаў, прафкама альбо арганізацыі», — пазначаецца ў лісце.

Як паведамляецца ў звароце, гэта робіцца «з мэтай выканання распараджэння кіраўніка раёна Іосіфа Паўлюкевіча і рэалізацыі рэспубліканскай і раённай праграм развіцця дзяржаўнай газеты “Слонімскі веснік” па забеспячэнні падпіснога накладу на 2-гі квартал 2009 года».

Больш за тое, да 25 сакавіка кожнаму кіраўніку дзяржустановаў неабходна зрабіць справаздачу — пісьмова праінфармаваць ідэалагічны аддзел райвыканкама, пералічыўшы колькасць работнікаў калектыву і колькасць падпісчыкаў на «Слонімскі веснік».

Паводле спн. Данюк, з гэтымі звесткамі будзе азнаёмлены кіраўнік Слонімскага раёна.

Нагадаем: літаральна на мінулым тыдні, 12 сакавіка, новапрызначаны гендырэктар РУП “Белпошта” Юрый Комар адмовіў у распаўсюдзе праз падпіску недзяржаўным слонімскім рэгіянальным выданням «Газета Слонімская» і «Отдушина».

baj.by

Категория: Мои статьи | Дадаў: HK-47 (23.04.2009) | Автор: Старшыня выканкаму: усім падпісацца
Просмотров: 684 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Пошук
Апошнія навіны сайту
Тэгі
FN FN F2000 HK MP-5 Heckler & Koch Кулямёты Glock 17 Карабін патрон Barrett Вінтоўка снайперскае Browning патроны Glock Пистолеты пісталеты пісталет-кулямёты BXP BMX Ingram Barrett M82 CZ 52 апс АПСМ .50 BMG вінтоўкі Beretta
Катэгорыі раздзелу
Мои статьи [18]
ЧАЭС [1]
Наша апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 33
Сябры сайту
  • Создать сайт
  • Все для веб-мастера
  • Yzi-Mauzer.RU/
  • Энциклопедия оружия
  • Waffe.ru
  • Кулинарные рецепты
  • Статыстыка

    На Збройніку усяго 1
    Выпадковых госцеў: 1
    Дзікіх ваяроў: 0
    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт управляется системой uCoz