2 чэрвеня кіраўнік дзяржавы падпісаў
загад №277 "Пра усталяванне афіцыйных геральдычных сімвалаў
адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай
вобласці".
Нагадаем, у лютым у геральдычны савет пры прэзідэнце быў накіраваны
праект гербу вобласці: у чырвоным полі французскага шчыта знаходзіцца
выява «Пагоні» — сярэбранага ўзброенага конніка, у правай руцэ якога
ўзняты меч, у левай — круглы шчыт з залатым шасціканцовым
Еўфрасіннеўскім крыжом. Шчыт асаджваюць дзве дубовыя галіны з жалудамі,
абкручаныя блакітнай стужкай. Вянчае герб вежавая карона з пяццю
зубцамі. Такі ж герб знаходзіцца ў цэнтры сцяга Віцебскай вобласці, які
ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча зялёнага колеру.
Віцебская вобласць была апошняй, што не мела свайго гербу.