Польскі
каталіцкі святар Ксавэры Кнотц напісаў і апублікаваў кнігу з
багаслоўскімі і практычнымі парадамі пра тое, як палепшыць шлюбным
парам сэксуальнае жыццё. Кніга ўжо стала хітом у Польшчы.
У кнізе «Сэкс, пра які вы не ведаеце: для шлюбных пар, якія кахаюць Бога» Ксаверый Кнотц раіць пазбавіцца ад пурытанскіх уяўленняў пра інтымнае жыццё.
Манах ордэна францішканцаў тлумачыць, што
сэкс у шлюбе павінен быць не сумным і руцінным, а «непрадказальным і напоўненым фантазіямі».
Выдавецтва
Sw. Pawel, якое займаецца выданнем кнігі, атрымала замову на паўторны
яе выпуск, бо набожныя палякі раскупілі першыя 5000 асобнікаў на
працягу некалькіх тыдняў пасля таго, як яны паступілі ў продаж.
У
кнізе, якой ужо далі мянушку «каталіцкая Камасутра», Кнотц ілюструе з
дапамогай прыкладаў тое, што раней было абсалютным табу для касцёлу.
Кнотц
сцвярджае, што любыя формы пяшчотаў і позы «дапушчальныя і цешаць
Бога». На яго думку, муж і жонка могуць дэманстраваць сваё каханне
адзін да аднаго любымі спосабамі.
Таксама ксёндз
следам за Бенедыктам ХVІ не ўхваляе кантрацэпцыі, сцвярджаючы, што
выкарыстанне сродкаў засцярогі ад цяжарнасці «выводзіць за рамкі
каталіцкай культуры».
Кнотц выказаўся супраць тых, хто сумняваецца ў кампетэнтнасці манаха, які прыняў зарок бясшлюбнасці.
Ён
сцвярджае, што сабраў матэрыялы для кнігі ў час кансультацый шлюбных
пар, а таксама з дапамогай публікацый на сваім сайце парадаў на тэму
сэксу на працягу года.
generation.by