Патрон .45 ACP
Патрон .45 ACP (па-ангельску: Automatic Colt Pistol, .45 caliber — аўтаматычны пісталет Кольта калібру .45, 11.43x23 мм) — пісталетны ўнітарны патрон, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1905 годзе. З тых часоў зьяўляецца папулярным патронам для самаабароны (асабліва ў ЗША). Зьяўляецца бясфлянцавай (гэта значыць без закраіны, якая выступае) вэрсіяй старога рэвальвэрнага патрона .45 Colt з дыямэтрам закраіны, роўным дыямэтру стандартнага вінтовачнага патрона. Пад гэты патрон быў створаны пісталет Colt M1911, а пасьля шэраг амэрыканскіх пісталетаў-кулямётаў (Томсан, М3 і інш., нават нямецкі HK UMP). Патрон мае нізкую пачатковую хуткасьць кулі і таму ён часта выкарыстоўваецца для стварэньня «бясшумных» варыянтаў зброі з глушыцелямі. Падчас Першай сусьветнай вайны гэты патрон таксама выкарыстоўваўся ў рэвальверах Кольт М1917 і, будучы бясфлянцавым, патрабаваў паўкруглую абойму для экстракцыі з барабана.