Мой сайт
Главная | Каталёг стацей | Регистрация | Уваход
Пятніца
29.03.2024
16:54
Приветствую Вас Дрыгаль | RSS
Главная » Статьи » Мои статьи

Прэзідэнту зладзяць экзамен на веданне мовы тытульнай нацыі
Апошнія дні афіцыйныя крыніцы пярэсцяць двухсэнсоўнымі навінамі. То Уладзімір Макей выкрывае сямейнасць у органах улады, то ўрадавае агенцтва паведамляе пра экзамен на веданне роднай мовы для кандыдатаў на прэзідэнта.

Потым высвятляецца, што з сямейнасцю змагаюцца на ўзроўні стрэлачнікаў раённага звяна вертыкалі, а экзамен такі будзе ў Кіргізіі :)

Іспыт, дакладу я вам, круты: трэба апісаць на трох аркушах сваю перадвыбарчую праграму, вусна цягам 15 хвілін выкласці яе асноўныя тэзы, а таксама прачытаць друкаваны тэкст на трох старонках. У камісіі сядзяць масцітыя лінгвісты, а ўся дзея разгортваецца ў жывым тэлеэфіры. 26 траўня экзамен здае дзейны прэзідэнт Бакіеў.

Прычым усё гэта — не палітычны экспромт. Адпаведныя патрабаванні да прэтэндэнтаў на пасаду запісаны ў кіргізскім выбарчым кодэксе.

Зараз пад эгідай беларускай улады таксама падрыхтаваны змены ў выбарчае заканадаўства. Іх не афішуюць, але кіраўніца ЦВК ужо абвесціла, што ніякіх рэвалюцыйных навэл чакаць не варта (а вы чакалі, наіўныя?). Робіцца касметыка для Еўропы. А ўжо пра моўныя праблемы ў высокіх кабінетах тутэйшай улады думаюць меней за ўсё.

Як, дарэчы, і ў Еўропе. Там завучылі звыклы набор атрыбутаў «беларускага пытання» (здушэнне дэмакратыі і ўсё такое), але пра лінгвацыд ім і ў галаву не прыходзіць. Добра што Пазьняк з іншымі падпісантамі «заявы чатырох» у Празе нарэшце засяродзілі увагу Бруселя на гэтым моманце (што не ёсць, аднак, гарантыяй зрухаў).

Што да Лукашэнкі, то ягоны невыкараняльны акцэнт выдае, якая мова была сапраўды матчынай. На пачатку прэзідэнцтва ён зрабіў некалькі выступаў па-беларуску.

Але потым распачалася вакханалія «братняй інтэграцыі» з прыцэлам на Крэмль. Рэферэндум-95 дэ-факта развязаў рукі (ці, дакладней, языкі :) для «рюскасці» ўсяго чынавенства.

Увогуле ж не варта думаць, што дзейны лідэр дзяржавы праваліў бы моўны экзамен, калі экстрапаляваць на нашу краіну кіргізскую завядзёнку.

Нехта ў свой час пажартаваў: каб была пільная палітычная патрэба, цяперашні кіраўнік Беларусі за ноч вывучыў бы і кітайскую мову.

Сапраўды, тут ён цалкам кіруецца палітычным прагматызмам. Калі б пераход на беларускую мову даваў скачок рэйтынгу, то, будзьце ўпэўнены, яна б гучала і з вуснаў першай афіцыйнай асобы краіны.

Зрэшты, тут

ёсць адзін ментальны тормаз: старыя рахункі з тымі, каго Лукашэнка грэбліва называе «свядомымі». Перайсці на мову — нібыта схіліцца перад іх пазіцыяй, а гэта — як нож востры.

У прэзідэнцкім жа атачэнні можна назіраць і тых, хто нязмушана ды без комплексаў можа ўжываць беларускую мову. Узяць таго ж Макея.

Іншая рэч — што менавіта ўжываюць, а не гавораць на ёй.

Зрэшты, кладучы руку на сэрца, ці не тая ж з’ява назіраецца і ў стане апанентаў улады? Многія мову таксама толькі ўжываюць: на мітынгах, пасяджэннях радаў, брыфінгах. А як толькі выйшлі за межы палітычнай тусоўкі — адразу ж «прівет» і «здрасьце» :)

Аляксандр Класкоўскі.

13:05, 21 траўня 2009
Категория: Мои статьи | Дадаў: HK-47 (21.05.2009) | Автор: Прэзідэнту зладзяць экзамен на веда
Просмотров: 951 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўвахода
Пошук
Апошнія навіны сайту
Тэгі
FN FN F2000 HK MP-5 Heckler & Koch Кулямёты Glock 17 Карабін патрон Barrett Вінтоўка снайперскае Browning патроны Glock Пистолеты пісталеты пісталет-кулямёты BXP BMX Ingram Barrett M82 CZ 52 апс АПСМ .50 BMG вінтоўкі Beretta
Катэгорыі раздзелу
Мои статьи [18]
ЧАЭС [1]
Наша апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 33
Сябры сайту
  • Создать сайт
  • Все для веб-мастера
  • Yzi-Mauzer.RU/
  • Энциклопедия оружия
  • Waffe.ru
  • Кулинарные рецепты
  • Статыстыка

    На Збройніку усяго 1
    Выпадковых госцеў: 1
    Дзікіх ваяроў: 0
    Copyright MyCorp © 2024
    Сайт управляется системой uCoz